Як удасканаліць манетарную палітыку ў Беларусі?

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 411
Запамповак: 2
Summary 

Пасля валютных крызісаў 2009 і 2011 гг. неэфектыўнасць манетарнай палітыкі, заснаванай на фіксаваным абменным курсе, ва ўмовах беларускай эканомікі стала відавочнай. Не зважаючы на тое, што з восені 2011 г. абменны курс зрабіўся больш гнуткім, ён, як бачым, недастаткова гнуткі для ўраўнаважання балансу замежнага гандлю. Пераацэнены беларускі рубель, па-першае, зніжае цанавую канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў, па-другое, нераўнавага на валютным рынку прыводзіць да росту дэвальвацыйных чаканняў насельніцтва і перыядам значнага дэфіцыту ліквіднасці ў банкавым сектары. Рост попыту на замежную валюту прывёў да значнага дэфіцыту ліквіднасці ў банкавым сектары ў кастрычніку 2012 г. Працэнтныя стаўкі па рублёвых крэдытах на міжбанкаўскім рынку выраслі больш як удвая, што прывяло да значнага павышэння працэнтных ставак на дэпазітна-крэдытным рынку. Рост замежнагандлёвага дэфіцыту і попыту на замежную валюту ў ліпені 2013 г. зноў прывёў да нястачы ліквіднасці, якая дасягнула піку ў кастрычніку-лістападзе. Што можна зрабіць, каб ліквідаваць ці паменшыць імавернасць названых праблем? Адным з магчымых “рэцэптаў” для манетарнай палітыкі можа быць пераход на рэжым таргетавання інфляцыі.

Year 
2014
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 139.2 KB
Апошняе абнаўленне 11.10.2015
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.