
Дынаміка макраэканамічных паказчыкаў сектара малога і сярэдняга прадпрымальніцтва апошніх гадоў кажа пра зніжэнне яго ролі ў эканоміцы Беларусі. Вынікі апытання малога і сярэдняга бізнесу таксама кажуць пра пагаршэнне эканамічнага становішча прадпрыемстваў. У значнай ступені гэта выклікана падзеннем даходаў насельніцтва, што падкрэслівае арыентаванасць малога і сярэдняга бізнесу на задавальненне попыту хатніх гаспадарак. Акрамя эканамічнага крызісу на становішча сектара малога і сярэдняга прадпрымальніцтва негатыўна паўплывалі і змены ў рэгулятарным асяроддзі. У такіх умовах большасць прадпрыемстваў сканцэнтраваныя на захаванні свайго бізнесу, для чаго праводзяць аптымізацыю выдаткаў, у тым ліку праз скарачэнне занятасці. Гэтыя тэндэнцыі падкрэсліваюць, што існы сектар малога і сярэдняга бізнесу не здольны ва ўмовах крызісу вырашыць праблему беспрацоўя, якая ўзнікае ў выпадку рэструктурызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў. Неабходна, каб папярэдне было створанае асяроддзе, якое спрыяе развіццю прыватнага сектара эканомікі.
Attachment | Size |
---|---|
![]() | 494.09 KB |