Спрашчэнне адміністрацыйнай нагрузкі падатковай сістэмы Рэспублікі Беларусь праз мадэль стандартных выдаткаў

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 357
Запамповак: 9
Summary 

Дадзенае даследаванне прысвечана пытанням спрашчэння адміністрацыйнай нагрузкі падатковай сістэмы Рэспублікі Беларусь праз мадэль стандартных выдаткаў. Прапаноўваецца кароткае апісанне асноўных характарыстых і праблемных момантаў падатковай сістэмы, тлумачыцца мадэль стандартных выдаткаў і вылучаюцца яе асноўныя перавагі для Рэспублікі Беларусь. Асноўны моцны бок прапанаванай метадалогіі – высокая ступень дэталізаванасці вымярэння адміністрацыйных выдаткаў і, адпаведна, істотны патэнцыял для спрашчэння рэгулявання, што ў выніку вядзе да эканамічных выгодаў для краіны.

Сярод іншых перавагаў вылучаюцца вызначэнне найбольш цяжкага для выканання падатковага заканадаўства; вызначэнне сфер эканамічнай дзейнасці, дзе спрашчэнне заканадаўства будзе мець найбольшы патэнцыял; эфектыўная класіфікацыя падатковага заканадаўства; стымуляцыя зменаў рэгулявання і выяўлення адпаведных наступстваў; спрыянне павелічэнню інфарматызацыі эканомікі; вызначэнне дзяржаўных органаў адказных за найбольш цяжкае рэгуляванне; вызначэнне агульных коштаў адміністрацыйнай нагрузкі. Выкарыстанне мадэлі стандартных выдаткаў дазволіць пазбавіць ад бар’ераў на шляху эфектыўнага развіцця эканомікі.

Аўтар
Карлюк Максім
Ярашэвіч Дзмітры
Year 
2016
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 489.44 KB
Апошняе абнаўленне 20.04.2016
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.