
Аналізуюцца выклікі для эканамічнага развіцця Беларусі, звязаныя з доўгатэрміновымі дэмаграфічнымі тэндэнцыямі і рызыкамі на рынку працы. Адзначана, што прагнозы полаўзроставай структуры насельніцтва, публікаваныя Белстатам і Аддзелам народанасельніцтва ААН (сярэдні і аптымістычны варыянты), паказваюць значнае скарачэнне насельніцтва ў працаздольным узросце. Пры гэтым у іх не ўлічваецца рызыка скарачэння насельніцтва за кошт адмоўнага сальда міграцыі, якое выявіў перапіс насельніцтва 2009 г. Больш за тое, дэмаграфічныя рызыкі, якія зазнае рынак працы Беларусі, узмацняюцца працоўнай міграцыяй, маштабы якой выраслі пасля валютнага крызісу 2011 г. У такіх умовах адным з прыярытэтных кірункаў эканамічнай і сацыяльнай палітыкі ёсць павышэнне эфектыўнасці выкарыстання наяўных працоўных рэсурсаў. Акрамя таго, неабходнае рэфармаванне сістэмы сацыяльнай абароны ў кірунку найбольш актыўнай сацыяльнай інтэграцыі працаздольнага насельніцтва і павышэння ўзроўню эканамічнай актыўнасці. У працы прапануюцца магчымыя кірункі адпаведных пераўтварэнняў.
Attachment | Size |
---|---|
![]() | 440.31 KB |