Наступствы гандлёвых войнаў для Беларусі

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 347
Запамповак: 7
Summary 

Гандлёвыя войны, якія рушылі ўслед за падзеямі 2014 года ва Украіне, закранулі не толькі іх непасрэдных удзельнікаў, але і іншыя краіны, як Беларусь, праз гандлёвыя ўзаемасувязі паміж краінамі. Згодна з ацэнкай мадэлі Осса (2014), гандлёвыя войны вядуць да павелічэння гандлёвага патоку праз Беларусь, што ў сваю чаргу прыводзіць да павелічэння даходаў ад увазных пошлін. У той жа час з-за забароны на імпарт мясной і малочнай прадукцыі, даходы Расійскай Федэрацыі ад увазных пошлін зменшыліся.

Як сябар Еўразійскай мытнага саюза, Беларусь прэтэндуе на фіксаваную долю сумарнага даходу ад увазных пошлін саюза. Памяншэнне даходаў ад увазных пошлін РФ вядзе да памяншэння сумарнага даходу ад увазных пошлін і да змяншэння прыбыткаў Беларусі ад увазных пошлін пасля іх пераразмеркавання. Як вынік, дабрабыт Беларусі пагаршаецца. Каб пазбегнуць пагаршэння дабрабыту, Беларусі варта выказацца за змяненне пераразмеркавальнай схемы.

Грунтуючыся толькі на аналізе сектара мясной і малочнай прадукцыі, Беларусь можа павялічыць свой дабрабыт падчас гандлёвых войнаў з дапамогай выхаду з саюза, застаючыся толькі сябрам Зоны вольнага гандлю СНД. У такім разе аптымальныя ўвазныя пошліны, якія ўсталёўваюцца Беларуссю падчас гандлёвых войнаў, павінны быць вышэй, чым аптымальныя ўвазныя пошліны пры адсутнасці гандлёвых войнаў. Павелічэнне ўвазных пошлін з'яўляецца аптымальным адказам на павелічэнне гандлёвага патоку праз Беларусь.

Аўтар
Аляксандр Вашчылка
Year 
2016
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 705.66 KB
Апошняе абнаўленне 21.09.2016
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.