Эфектыўнасць дзейнасці бізнес-саюзаў і Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 149
Запамповак: 2
Summary 

Мэтай дадзенага даследавання з'яўляецца аналіз дзейнасці бізнес-саюзаў у Беларусі і эфектыўнасці Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі з пункту гледжання суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу. Яно ажыццяўлялася на падставе вынікаў апытанняў прыватнага бізнесу, які штогод праводзіцца Даследчым цэнтрам ІПМ. Вынікі апытання паказваюць павелічэнне ўдзелу малога і сярэдняга бізнесу ў дзейнасці бізнес-саюзаў, следствам якога з'яўляецца больш аптымістычны погляд прадпрыемстваў на тое, што адбываецца ў эканоміцы, на дзейнасць урада і распаўсюджанасць праблемы карупцыі. Вынікі таксама паказваюць, што прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу ў цэлым падтрымліваюць асноўныя ідэі Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі. Дадзеная падтрымка выяўляецца ў згодзе з асноўнымі яе задачамі, ступень якой павялічылася ў апошнія гады. Таксама павялічваецца адзнака маштабу дасягненняў Платформы, у тым ліку ў кансалідацыі бізнес-супольнасці і паляпшэнне бізнес-клімату. Такая тэндэнцыя павелічэння ацэнак эфектыўнасці Платформы і большага ўдзелу прадпрыемстваў у дзейнасці бізнес-саюзаў можа служыць праявай агульнага трэнду па паляпшэнні якасці дыялогу паміж дзяржавай і бізнесам.

Аўтар
Смаленская Вікторыя
Грушэцкая Алена
Year 
2018
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 477.23 KB
Апошняе абнаўленне 12.02.2018
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.