Дэтэрмінанты беднасці ў перыяд эканамічнага росту і яго адсутнасці. Ацэнка дынамікі беднасці ў Беларусі ў 2009-2016 гадах

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 66
Запамповак: 0
Summary 

У дадзенай працы даследаваліся ўзровень і дэтэрмінанты беднасці ў Беларусі на падставе дадзеных Белстата па выбарачных абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця за перыяд 2009-2016 гг. Узровень беднасці ацэньваўся на аснове паказчыкаў спажывецкіх выдаткаў з выкарыстаннем падыходу, заснаванага на ацэнцы выдаткаў на задавальненне асноўных патрэбаў хатняй гаспадаркі з выкарыстаннем харчовай і абсалютных рысаў беднасці. Паводле выкарыстанай метадалогіі, за апошнія два гады абсалютная беднасць у Беларусі павялічылася ў два разы і дасягнула 29% насельніцтва.

У ходзе даследавання былі выяўлены фактары рызыкі, якія негатыўна ўплываюць на ўзровень дабрабыту і павышаюць верагоднасць апынуцца за мяжой беднасці. У ліку такіх апынуліся агульная колькасць чальцоў хатняй гаспадаркі і іх працоўны статус, колькасць малых дзяцей, статус маці-адзіночкі. Названыя фактары рызыкі патрабуюць дадатковай ўвагі з пункту гледжання сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Акрамя таго, рэгіянальная палітыка дзяржавы мае патрэбу ў прыняцці дадатковых мераў сацыяльнай абароны насельніцтва ў сельскай мясцовасці, а таксама ў Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях, у якіх, паводле дадзеных даследавання, рызыка беднасці для хатняй гаспадаркі аказваецца больш высокай.

Аўтар
Мазоль Алег
Year 
2017
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 1.66 MB
Апошняе абнаўленне 19.01.2018
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.