Дэкампазіцыя эканамічнага росту ў Беларусі

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 488
Запамповак: 5
Summary 

У 2000 ыя гг. Беларусь з'яўлялася адным з лідараў па тэмпах росту сярод краін ЦУЕ. У гэтай працы разглядаюцца фактары эканамічнага росту за перыяд 2006-2012: вынікі дадзенага даследавання сведчаць аб тым, што рост у Беларусі забяспечваўся пераважна за кошт назапашвання капіталу. Уклад у рост агульнафактарнай прадукцыйнасці (АФП) быў надзвычай нізкім. Такі рост не з'яўляўся ўстойлівым, а яго згасанне з'яўляецца натуральным працэсам. Праблема «дэфіцыту прадукцыйнасці» характэрная практычна для ўсіх галін і з'яўляецца сістэмнай. Больш за тое, неэфектыўнае размеркаванне капіталу паміж галінамі з'яўляецца перашкодай для росту прадукцыйнасці: за кошт павышэння якасці размеркавання краіна можа забяспечыць аднаразовы прырост выпуску ад 5 да 10%. У міжнародным супастаўленні, найбольшыя параўнальныя перавагі ўласцівыя галінам, якія вырабляюць «негандяваныя» тавары і рэнтавым галінам. Разам з тым, галіны, найбольш актыўна задзейнічаныя ў знешнім гандлі, з'яўляюцца аўтсайдэрамі па ўзроўні адноснай прадукцыйнасці, што з'яўляецца ключавой прычынай хранічнага вонкавага дэфіцыту.

Аўтар
Крук Дзмітры
Барнукова Кацярына
Year 
2014
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 701.39 KB
Апошняе абнаўленне 25.12.2015
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.