Далярызацыя і дэдалярызацыя ў Беларусі: фармуляванне парадку дня

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 419
Запамповак: 4
Summary 

Пасля валютнага шоку 2014 г. у Беларусі эканамічныя ўлады зноў абвесцілі кампанію дэдалярызацыі эканомікі. У 2009 г. асноўнай задачай дэдалярызацыі называлася зніжэнне турбулентнасці і ўразлівасці эканомікі да вонкавых шокаў. Для вырашэння пастаўленай задачы ў 2009 г. Нацбанк значна абмежаваў магчымасці разлікаў у замежнай валюце на тэрыторыі краіны (шляхам спынення выдачы новых ліцэнзіяў на ажыццяўленне разлікаў у наяўнай замежнай валюце), задаў імпульс на зніжэнне ставак па фінансавых інструментах у замежнай валюце, а таксама забараніў выдачу крэдытаў у замежнай валюце фізічным асобам. Поспехі палітыкі дэдалярызацыі ўзору 2009–2011 гг. даволі сціплыя: фінансавыя кантракты ў замежнай валюце працягвалі дамінаваць, а практыка цэнаўтварэння ў замежнай валюце і прывязкі да яе заробкаў масава захоўвалася ў нацыянальнай эканоміцы.

Year 
2015
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 601.32 KB
Апошняе абнаўленне 14.10.2015
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.