Да стратэгічнага супрацоўніцтва Беларусі і Украіны: выгоды і выклікі

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 431
Запамповак: 21
Summary 

Можна пазначыць наступныя магчымасці і аспекты стымулявання развіцця беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва:

Па-першае, збліжэнне павінна ісці «зверху», г.зн. пачынацца на высокім палітычным узроўні. Але ў той жа час варта ўлічваць і тое, што палітыкі і дзяржслужачыя дзвюх краін пакуль вельмі пасіўныя на гэтым кірунку. І паколькі пакуль ёсць дэфіцыт такой павесткі (у тым ліку на дыпламатычным узроўні), генератарам ідэй можа стаць экспертная супольнасць, якая зможа прасоўваць гэтыя ідэі на адпаведных мерапрыемствах.

Па-другое, збліжэнне павінна паступова пераходзіць на «нізавыя ўзроўні». Палітычны дыялог павінен паступова канвертавацца ў вытворчую і бізнес-кааперацыю, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, безбар'ернае асяроддзе для гандлю і інвестыцый.

Па-трэцяе, палітычнае збліжэнне павінна быць накіравана на аператыўнае вырашэнне бягучых пытанняў і праблем. Для гэтага неабходна яго інстытуалізацыя, ці як мінімум стварэнне адпаведных дыялогавых фарматаў.

Па-чацвёртае, дыялог Мінска і Кіева павінен быць накіраваны на ўзаемавыгаднае развіццё, аднак пры гэтым не правакаваць дадатковую напружанасць у рэгіёне.

Па-пятае, супрацоўніцтва Беларусі і Украіны павінна быць максімальна інклюзіўным. Гэта значыць трэба падключаць да яго іншыя краіны, перш за ўсё - з ліку постсавецкіх дзяржаў і краін ЕС Усходняй Еўропы.

Аўтар
Скрыба Андрэй
Year 
2016
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 656.36 KB
Апошняе абнаўленне 21.06.2016
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.