
Праведзены эканаметрычны аналіз паказаў наяўнасць станоўчай карэляцыі паміж развітасцю фінансавых рынкаў і эканамічнымі паказнікамі дзейнасці фірм. Атрыманыя вынікі дазваляюць убачыць шкоду ў працэнтах, якую нясе беларуская эканоміка. Пры ўмове развітасці фінансавых інстытутаў у краіне, прадпрыемствы ў большым аб'ёме будуць карыстацца даступнымі крыніцамі фінансавання. Даследаванне паказала, што, напрыклад, пры павелічэнні аб’ёму грашовых сродкаў, атрыманых ад арганізацый небанкаўскага сектара на 1 п.п. беларускай эканоміка атрымала б дадатковую выгаду ў выглядзе: росту продажаў у сярэднім каля 7.3 % цягам 3 гадоў і прадукцыйнасць працы – блізу 1.5 % цягам 3 гадоў. Разам з тым часткова б развязалася праблема з загрузкай вытворчых магутнасцяў. Павелічэнне аб’ёму пазычаных грашовых сродкаў ад арганізацый банкаўскага сектара на 1 п.п. магло б прывесці да росту загрузкі вытворчых магутнасцяў у сярэднім на 0.2%.
Attachment | Size |
---|---|
![]() | 837.91 KB |