
Дадзеная праца прысвечана аналізу макраэканамічнай дынамікі Беларусі ў 2013 годзе. У 2013 годзе наглядна праявіўся слабы патэнцыял росту беларускай эканомікі. Аднак гэта не прывяло да значнай прагрэсу ў правядзенні структурных рэформаў, паколькі мелі месца завышаныя чаканні эканамічных уладаў адносна інэрцыйных механізмаў росту. Таму 2013 год у цэлым можна ахарактарызаваць як спробу «перазагрузіць» існуючую мадэль функцыянавання нацыянальнай эканомікі. Вынікі такой палітыкі наўрад ці можна лічыць здавальняючымі. З прычыны актыўнага стымулявання спажывецкага попыту адчувальна знізілася коштавая канкурэнтаздольнасць айчынных вытворцаў. Пры гэтым у стымуляванні іншых складнікаў попыту інструменты эканамічнай палітыкі былі абмежаваныя. У выніку ў 2013 годзе Беларусь перайшла ў стадыю цыклічнай рэцэсіі, якая пагражае быць дастаткова працяглай.
Attachment | Size |
---|---|
![]() | 384.87 KB |