
Сфера беларускай бізнес-адукацыі праходзіць праз вялікія выпрабаванні ў сувязі крызісам айчыннай эканомікі. Цягам трох апошніх гадоў, памер абароту рынку ў далярах, па розных ацэнках, зменшыўся амаль на палову. Гэтаксама эканамічныя цяжкасці ўзмацнілі патрабаванні кліентаў бізнес-адукацыі, якія сталі больш разборлівымі пры выбары бізнес-навучання. Гэта добрая навіна для заможных і якасных адукатараў, якія маюць магчымасці адпавядаць гэтым патрабаванням.
Сёння існуюць тры асноўныя праблемы, на якіх маглі б сфакусавацца прадстаўнікі ўраду, міжнароднай супольнасці і бізнес-адукатараў. Па-першае, улады маюць цалкам зраўняць умовы для дзяржаўных і прыватных адукатараў у сферы падаткаў і выдачы дыпломаў дзяржаўнага ўзору, а таксама даць большую акадэмічную свабоду ўніверсітэтам. Па-другое, замежныя партнёры маглі б падтрымаць метадалагічныя і тэхналагічныя паляпшэнні беларускай бізнес-адукацыі праз трэнінгі ўнутры краіны і замежныя стажыроўкі. Па-трэцяе, беларускія бізнес-адукатары маглі б павялічваць сваю прысутнасць у рэгіёнах, напрыклад выкарыстоўваючы сродкі замежных фондаў, у выпадку нерэнтабельнасці гэтых крокаў.
Attachment | Size |
---|---|
![]() | 1.82 MB |