Аналіз рэфармавання палітыкі вышэйшай адукацыі Беларусі на прыкладзе рашэння актуальных выклікаў і праблем сферы ў перыяд з 2010 па 2016 гады

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 204
Запамповак: 24
Summary 

Далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу прыцягнула ўвагу да сістэмы вышэйшай адукацыі. Акрамя складанасцяў інтэграцыі ў гэтую прастору, існуе шэраг іншых праблем, якія падлягаюць даследаванню. Сярод іх захаванне якасці адукацыі, зніжэнне фінансавання сферы, удзел зацікаўленых асоб у прыняцці рашэнняў.

На прыкладзе названых пытанняў аўтар ставіць перад сабой задачу прааналізаваць інструменты беларускай дзяржавы, якія выкарыстоўваюцца ў палітыцы вышэйшай адукацыі, зрабіць прагноз пра развіццё сферы і выкананне ўзятых абавязацельстваў пры ўступленні ў Балонскі працэс.

У высновах аўтар сцвярджае, што існуючы падыход да прыняцця рашэнняў накіраваны на ўкараненне неістотных змяненняў і не прадугледжвае аналізу і ліквідацыі прычын ўзнікнення праблем. У бліжэйшы год дзяржава захавае дадзеную парадыгму, а заяўленыя патрабаванні ў рамках Балонскага працэсу будуць не выкананы або будуць адаптаваныя пад палітычны кантэкст.

Аўтар
Усціненка Яна
Year 
2017
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 740.6 KB
Апошняе абнаўленне 29.05.2017
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.